Стала вядома, чаму Брэд Піт не робіць прапанову рукі і сэрца сваёй каханай
- 28.11.2026, 11:29
Заручыны не ўваходзяць у бліжэйшыя планы пары.
Амерыканскі акцёр Брэд Піт і дызайнерка ювелірных упрыгожванняў Інес дэ Рамон шчаслівыя разам, але не збіраюцца спяшацца са шлюбам або заручынамі. Паводле слоў крыніцы, блізкай да дэ Рамон, пара задаволеная цяперашнім фарматам адносінаў, а Піт пакуль не плануе зноў жаніцца, піша People (пераклад — сайт Charter97.org).
Брэд Піт і дэ Рамон у рамантычных адносінах з лістапада 2022 года. За гэты час яны сталі часцей разам з’яўляцца на публіцы — наведваюць канцэрты і суправаджаюць адно аднаго на кінапрэм’ерах.
«Яны вельмі кахаюць адно аднаго, у іх выдатнае партнёрства, і яны пабудавалі цудоўнае супольнае жыццё», — паведаміла выданню крыніца.
Заручыны не ўваходзяць у бліжэйшыя планы
Паводле суразмоўцы People, дэ Рамон ад самага пачатку разумела, што акцёр наўрад ці захоча ў бліжэйшы час зноў уступаць у шлюб. Яна не цісне на яго і не чакае прапановы.
Пара называе адно аднаго партнёрамі, але ніводнаму з іх цяпер не патрэбны статус жаніха і нявесты.
«Інес задаволеная іх адносінамі і не падштурхоўвае Брэда да прапановы рукі і сэрца», — дадала крыніца.
Раней Піт быў жанаты з актрысамі Джэніфер Эністан і Анджалінай Джалі. Яго развод з Джалі завяршыўся ў снежні 2024 года. Дэ Рамон у 2019 годзе выйшла замуж за акцёра Пола Уэслі; іх развод быў аформлены ў лютым 2024-га.