BE RU EN

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта

  • 28.11.2026, 13:42

Двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы жыве ў краіне ўжо больш за тры гады.

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы і цяпер прэтэндуе на атрыманне польскага грамадзянства. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі ў атачэнні футбаліста, піша Przegląd Sportowy Onet.

Двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы жыве ў краіне ўжо больш за тры гады і свабодна размаўляе па-польску.

Атрыманне грамадзянства дазволіла б яму без перашкод падарожнічаць, але тэарэтычна таксама зрабіла б яго даступным для зборнай Польшчы.

Зараз Шкурын з'яўляецца адным з найлепшых бамбардзіраў у гэтым сезоне ў чэмпіянаце Польшчы: на ягоным рахунку 8 галоў.

Апошнія навіны