У Расіі дэфіцыт бензіну разгарэўся з новай сілай
- 28.11.2026, 19:25
Чаргі на АЗС патрапілі на відэа.
Расійскія гарады зноў сутыкаюцца з доўгімі чэргамі на аўтазапраўках і лімітамі на выдачу паліва. Прычынай гэтых праблем сталі рэгулярныя ўдары ўкраінскіх Сіл абароны па расійскіх НПЗ, піша «Диалог».
Дзе ўтварыліся чаргі
Кадры з чарадамі аўтамабіляў каля АЗС публікуе і Exilenova+. Ажыотаж заўважылі, у прыватнасці, у Краснодарзе, Геленджыку, Іжэўску, Екацярынбургу, Чалябінску, Валгаградзе і Туле.
Толькі за апошні тыдзень продаж паліва абмежавалі ў Тамбоўскай, Ніжагародскай, Пензенскай, Томскай і Навасібірскай абласцях, Бураціі, а таксама ў Забайкальскім і Краснаярскім краях.
Ліміты і пустыя калонкі
Непрыемнасці не абышлі бокам і Санкт-Пецярбург з Ленінградскай вобласцю. Частка незалежных аўтазаправак засталася без бензіну АІ-95, на іншых жа ў адны рукі адпускаюць не больш за 20–30 літраў за адзін раз.
Расійскія аўтамабілісты наракаюць на штучна створаны ажыятаж, але з чаргаў не сыходзяць.
Калі інтэнсіўнасць удараў па нафтаперапрацоўчых заводах РФ будзе і далей узрастаць, да навагодніх святаў сітуацыя з вялікай верагоднасцю можа абвастрыцца.