BE RU EN

Эрдаган выціскае Расію з Лівіі

  • 28.11.2026, 22:39

Пазіцыі Крамля ў рэгіёне могуць пахіснуцца.

Турцыя спрабуе скарыстацца аслабленнем Расіі ва ўсходняй Лівіі і зблізіцца з камандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Хафтарам. Як лічыць старшая навуковая супрацоўніца аналітычнага цэнтра Atlantic Council, італьянская экспертка па міжнародных адносінах і геапалітыцы Аліса Павія, пазіцыі Масквы ў рэгіёне апынуліся пад пагрозай не толькі з-за ўкраінскіх удараў па расійскіх караблях.

Першы візіт Хафтара ў Анкару

Праз усяго некалькі дзён пасля атакі Украіны на расійскія судны ў Бенгазі Хафтар упершыню накіраваўся ў Турцыю з афіцыйным візітам. У Анкары яго прыняў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган.

Павія лічыць гэтую сустрэчу асабліва паказальнай: у сферы бяспекі Турцыя традыцыйна выступае галоўным партнёрам захаду Лівіі, а Хафтар, які кантралюе ўсход краіны, цесна звязаны з Масквой.

На думку аналітыкіні, сустрэча можа сведчыць пра сур'ёзную змену стратэгіі Анкары, якая, верагодна, разлічвае перацягнуць на свой бок аднаго з ключавых лівійскіх партнёраў Расіі.

Што сведчыць пра збліжэнне

Пра пацяпленне адносінаў сведчаць і іншыя крокі. Парламент усходняй Лівіі нядаўна падтрымаў спрэчнае марское пагадненне з Турцыяй, а Анкара дамовілася з Хафтарам аб вайсковай падрыхтоўцы і развіцці інфраструктуры.

Гэта дае турэцкай старане шанец прэтэндаваць на ролю пасрэдніка ў аб’яднанні Лівіі і ўмацаваць уплыў ужо не толькі на захадзе, але і на ўсходзе краіны. Пазіцыі Расіі, якая доўгі час падтрымлівала Хафтара, пры такім развіцці падзей могуць пахіснуцца.

Апошнія навіны