BE RU EN

Археолагі знайшлі фрэскі ў Крэўскім замку

  • 29.11.2026, 17:23

На іх намаляваныя геаметрычныя арнаменты.

У галоўнай вежы Крэўскага замка знойдзеныя фрэскі. Яны маюць калярыстыку, якая называецца «колеры зямлі» — гэта пігменты, якія можна здабыць у нашых краях: белы, чорны, чырвоная ахра.

На фрэсках намаляваныя геаметрычныя арнаменты. У тым ліку меандр, што прыйшоў да нас праз Візантыю са Старажытнай Грэцыі.

На іншым фрагменце захавалася выява чалавечай далоні. Па ёй можна аднавіць параметры выяўленага чалавека. На гэтай фрэсцы таксама відаць сляды зялёнага пігмента, рэдкага для роспісу Крэўскага замка, перадае «Еўрарадыё».

Ужо некалькі месяцаў у замку працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН сумесна са спецыялістамі «Белрэстаўрацыі». Нядаўна археолагі знайшлі цагліну, на якой захаваліся сляды пальцаў майстроў XIV стагоддзя — будаўнікоў Княжацкай вежы.

Апошнія навіны