BE RU EN

Украінскія зенітчыкі з дапамогай ЗРК «Оса» знішчылі расійскі беспілотнік на вышыні 6900 метраў

  • 29.11.2026, 19:49

Відэафакт.

Вайскоўцы 1129-га зенітнага ракетнага Белацаркоўскага палка знішчылі расійскі беспілотнік з дапамогай зенітна-ракетнага комплексу «Оса».

Як паведамляе Цензор.нет, украінскія зенітчыкі перахапілі варожую паветраную мэту на вышыні 6900 метраў.

У выніку дакладнага трапляння зенітнай ракеты беспілотнік праціўніка быў знішчаны.

Відэазапіс баявых дзеянняў з аператарскага адсека ЗРК «Оса» вайскоўцы апублікавалі ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны