Названыя незвычайныя спалучэнні, якія могуць урознастайніць ранішнюю каву
- 4.11.2026, 8:24
Экспертка распавяла, якія смакі заваявалі сэрцы гэтай восенню.
Аматыры кавы працягваюць эксперыментаваць са смакамі, знаходзячы новыя незвычайныя спалучэнні. Гэтай восенню папулярнай становіцца кава з гарбузом. Эксперты распавялі сайту El Espanol, чаму ў гэты час года людзей прыцягваюць больш утульныя і цёплыя смакі.
Выбар інтэнсіўнасці смаку, колькасці кавы, інгрэдыентаў або водару дазваляе ператварыць адзін і той самы напой у зусім розныя ўражанні.
«Спажыўцы больш не шукаюць адзін і той самы гатунак кавы на ўсе выпадкі жыцця, а хутчэй хочуць мець розныя варыянты і атрымліваць розныя ўражанні», – сказала прадстаўніца кампаніі, якая выпускае кавамашыны Клаўдыя Аятс.
Па яе словах, кава — даволі ўніверсальны напой, і гэта адна з яго галоўных вартасцяў. «Ёсць мноства інгрэдыентаў, з якімі яна добра спалучаецца. Справа ў тым, што гатункі кавы маюць розны араматычны профіль, і іх можна камбінаваць з зусім рознымі інгрэдыентамі, ствараючы дзіўныя смакавыя адчуванні», — кажа яна.
Увосень гэта могуць быць асабліва цікавыя спалучэнні. Гэта салодкі смак гарбуза, кляновы сіроп з арэхамі пекан або спалучэнне печанага яблыка і карыцы.