У Гомелі падчас прыбірання знайшлі калекцыйны рэвальвер
- 4.11.2026, 10:00
Ён прыдатны для стральбы.
Гамяльчанка падчас прыбірання кватэры знайшла на антрэсолі калекцыйны рэвальвер, паведамілі у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ).
Зброю жанчына выявіла сярод старых рэчаў. Яна належала яе памерламу мужу.
Згодна з заключэннем судовай балістычнай экспертызы, знаходка — рэвальвер сістэмы Нагана-Смірнскага ўзору 1926 года.
«Такая зброя выпускалася ў Савецкім Саюзе ў перыяд з 1925 па 1939 гады. Яна ўяўляе сабой вучэбна-трэніровачны варыянт легендарнага рэвальвера сістэмы Нагана, перапрацаваны інжынерам Аляксандрам Смірнскім і прызначаны для стральбы патронамі 5,6×16R кольцавага запальвання. Усяго было выраблена каля 3500 адзінак», — паведамілі ў ДКСЭ.
Паводле заключэння экспертаў, рэвальвер прыдатны для стральбы.