BE RU EN

Беларус Ілля Протас адзначыўся асістам у матчы з «Даласам»

  • 4.11.2026, 10:31

У дзень выбараў у ЗША.

У ноч на сераду, 4 лістапада, у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» на сваім лёдзе саступіў «Даласу», піша betnews.by.

Вашынгтон — Далас — 5:6 (Кайру, 31:00, Джэнер, 36:58, Чыкран, 39:30, Сурдыф, 52:55, Ленард, 58:58; Ківіранта, 8:56, Робертсан, 22:23, 23:18, 25:43, Рантанен, 34:50, Хінц, 41:23).

Беларускі нападнік Ілля Протас гуляў у чацвёртым звяне з Бунам Джэнерам і Раянам Ленардам. На 52-й хвіліне ён адзначыўся выніковай перадачай на Джастына Сурдыфа.

Протас-малодшы правёў на пляцоўцы 12:04, зарабіў 1 (0+1) выніковы бал, заблакаваў 1 кідок, зрабіў 1 перахоп, выіграў 2 з 4 укіданняў (50%) і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +2.

Усяго ў чэмпіянаце ў Іллі 14 матчаў і 6 (1+5) выніковых балаў.

Аляксей Протас гуляў у трэцім звяне з П'ер-Люкам Дзюбуа і Томам Уілсанам. Ён правёў 15 хвілін 22 секунды, выканаў 3 кідкі міма брамы, заблакаваў 1 кідок, зрабіў 2 перахопы, прайграў адзінае ўкіданне і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці -2.

Усяго ў сезоне ў Протаса-старэйшага 14 гульняў і 5 (1+4) ачкоў.

Наступны матч «Вашынгтон» правядзе ў суботу, 7 лістапада, дома з «Фларыдай».

Апошнія навіны