BE RU EN

«Залаты запас» Лукашэнкі працягвае скарачацца

  • 4.11.2026, 10:46

У Нацбанку растлумачылі, чаму так адбываецца.

Залатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі зменшыліся за кастрычнік на 376,5 млн долараў. Пра гэта паведамляе Нацбанк. На 1 лістапада яны складалі 14 млрд 257 млн долараў. Нагадаем, за верасень ЗВР скараціліся на 609 млн долараў.

«Скарачэнне аб’ёму залатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках», — адзначае рэгулятар.

Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі разоў казаў, што ЗВР можна выкарыстоўваць для інвестыцый у рэальным сектары эканомікі. Падчас свайго выступлення на УНС 18 снежня 2025 года ён заявіў, што на ЗВР могуць «пакласці лапу» ЗША. І чарговы раз паўтарыў, што «грошы павінны працаваць».

Апошнія навіны