BE RU EN

Беспілотнік уварваўся ў паветраную прастору Малдовы

  • 4.11.2026, 11:19

У Мінабароны краіны вызначылі яго маршрут.

У ноч на 4 лістапада беспілотнік парушыў паветраную прастору Малдовы на фоне маштабных расійскіх атак на Украіну.

Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Малдовы.

Як адзначаецца, парушэнне паветранай прасторы Малдовы зафіксавалі а 04:23. Беспілотнік рухаўся з вёскі Загніткоў у Адэскай вобласці Украіны ў бок Каменкі, размешчанай у непрызнаным Прыднястроўі.

А 04:25 ён пакінуў паветраную прастору ў напрамку Вінніцкай вобласці Украіны.

«Цэнтр паветраных аперацый працягвае сачыць за паветранай прасторай Рэспублікі Малдова ў каардынацыі з адпаведнымі органамі ўлады і партнёрамі», – дадалі ў Мінабароны.

Паводле звестак абароннага ведамства краіны, у кастрычніку падчас нападаў Расіі на тэрыторыю Украіны паветраную прастору Малдовы беспілотнікі парушалі 19 разоў.

Апошнія навіны