BE RU EN

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп

  • 4.11.2026, 12:28

Першая лэдзі ЗША атрымала ордэн княгіні Вольгі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі узнагародзіў першую лэдзі ЗША Меланію Трамп ордэнам княгіні Вольгі. Адпаведны ўказ украінскі лідар падпісаў 2 лістапада.

«За значны асабісты ўнёсак у гуманітарную падтрымку Украіны, актыўную праваабарончую і дабрачынную дзейнасць, скіраваныя на выратаванне ўкраінскіх дзяцей і грамадзян, пацярпелых у выніку расійскай агрэсіі, незаконна дэпартаваных і прымусова перамешчаных з часова акупаваных Расійскай Федэрацыяй тэрыторый Украіны», — гаворыцца ў каментары да ўказа.

Прэзідэнцкай узнагародай «Залатое сэрца» таксама адзначаны Марк Бэкман, спецыяльны старшы дарадца Меланіі Трамп.

«За значны асабісты ўнёсак у аказанне гуманітарнай дапамогі грамадзянам Украіны, садзейнічанне мерапрыемствам, накіраваным на выратаванне і эвакуацыю мірнага насельніцтва з часова акупаваных тэрыторый Украіны», — гаворыцца ў каментары да ўзнагароды.

Напярэдадні стала вядома, што Меланія Трамп збярэ ў Белым доме прадстаўнікоў Расіі і Украіны.

Паводле звестак крыніцы «РБК-Украіна», у сустрэчы з першай лэдзі ў Вашынгтоне возьмуць удзел ад Украіны кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія і ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дмітро Лубінець. Ад Расіі будуць прысутнічаць спецпрадстаўнік Пуціна Кірыл Дзмітрыеў і расійскі амбудсмен Яна Лантратава.

Апошнія навіны