Беларусаў чакае галалёдзіца
- 4.11.2026, 12:45
Прагноз сіноптыкаў на заўтра.
Сіноптыкі ўпершыню ў новым восеньска-зімовым сезоне абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы.
«Уначы і раніцай 5 лістапада (чацвер) на асобных участках дарог рэспублікі чакаецца галалёдзіца», — гаворыцца ў папярэджанні.
Надвор'е ў Беларусі заўтра пераважна будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, а на паўночным усходзе краіны скажацца ўплыў малаактыўных атмасферных франтоў. Чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі. Пераважна на паўночным усходзе пройдуць невялікія ападкі: дождж, уначы з мокрым снегам. Вецер паўночна-заходні умераны, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +3°С, удзень — ад +6 да +11°С.