У Беларусі ўводзяць новае пенсійнае правіла
- 4.11.2026, 16:44
Мінпрацы патлумачыла, каго закрануць змены.
З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі зменіцца парадак налічэння ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на выплаты работнікам, якія выходзяць на пенсію. Навовядзенне закране аднаразовыя дапамогі, прадугледжаныя некаторымі наймальнікамі.
Калі памер такой дапамогі не перавысіць тры сярэднямесячныя заробкі работніка, унёскі ў ФСАН налічваць не будуць. Калі выплата апынецца вышэй за ўсталяваны ліміт, унёскі давядзецца сплаціць з сумы перавышэння, паведамілі ў Мінпрацы.
Выплата дапамогі пры выхадзе на пенсію можа быць прадугледжана калектыўным дагаворам арганізацыі. Пры гэтым яе памер наймальнік вызначае самастойна.
З 2026 года для гэтых выплат ужо дзейнічае аналагічнае абмежаванне па падаходным падатку. Ад яго вызваляецца сума ў межах трох месячных заробкаў, хоць раней ільгота распаўсюджвалася на выплаты да дзевяці заробкаў.
З 2027 года такі ж ліміт пачне прымяняцца і пры налічэнні страхавых унёскаў. У Мінпрацы патлумачылі, што гэта дазволіць зблізіць правілы сплаты унёскаў у ФСАН і падаходнага падатку.