Украінцы знішчылі два расійскія «Панцыры» ў Крыме
- 4.11.2026, 18:18
Таксама былі паражаныя мэты ў Данецкай і Луганскай абласцях.
На тэрыторыі акупаванага Крыму паражаныя два зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр» (ЗРГК «Панцыр-С2» і ЗРГК «Панцыр») і агнявая група праціўніка. Пра гэта паведамілі у Генштабе ЗСУ.
Таксама пад удар трапіў пункт кіравання БПЛА ў раёне Владоўкі на акупаванай частцы Запарожскай вобласці і састаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў у раёне Белаводска на часова акупаванай тэрыторыі Луганшчыны.
Акрамя таго, пацверджана папярэдняе знішчэнне складскога будынка на складзе ракетна-артылерыйскага ўзбраення праціўніка ў раёне Агароднага Данецкай вобласці.
«Панцыры» прыкрываюць аб’екты рашыстаў у акупаваным Крыме і на поўдні РФ ад украінскіх дронаў і ракет.
«Кожны паражаны комплекс аслабляе супрацьпаветраную абарону праціўніка», — адзначылі ў Генштабе ЗСУ.