Узброеныя сілы Украіны знішчылі сучасную расійскую сістэму СПА «Бук-М3»
- 4.11.2026, 19:25
Відэафакт.
Сіламі Трэцяга армейскага корпуса і байцоў KRAKEN напярэдадні была паражаная сучасная расійская сістэма СПА «Бук-М3».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Трэці армейскі корпус.
Аператары MURAMASA з 21-га асобнага палка беспілотных сістэм KRAKEN, якія ўваходзяць у склад Трэцяга армейскага корпуса, выявілі і паспяхова паразілі варожы зенітна-ракетны комплекс у межах аперацыі «Вівальдзі».
ЗРК «Бук-М3» з'яўляецца шматфункцыянальнай сістэмай сярэдняй далёкасці.
Яна прызначаная для перахопу самалётаў, верталётаў, беспілотнікаў і крылатых ракетаў, а таксама для прыкрыцця расійскіх войскаў і ваенных аб'ектаў ад удараў з паветра.
Страта гэтага ключавога сродку супрацьпаветранай абароны істотна зніжае магчымасці акупантаў абараняць свае сілы непасрэдна на полі бою.
Нагадаем, што гэта не першыя поспехі ў межах маштабных дзеянняў па гэтым напрамку.