На мінскай пошце ў упакоўцы цукерак з Германіі знайшлі 4 тысячы еўра
- 4.11.2026, 23:21
Фотафакт.
Супрацоўнікі мытнага пункта «Мінская пошта» падчас агляду адной з міжнародных пасылак знайшлі 4 тысячы еўра, схаваныя ў упакоўцы з цукеркамі, піша Дзяржаўны мытны камітэт.
Пасылка была адпраўлена з Германіі на адрас грамадзянкі Беларусі. У мытнай дэкларацыі адпраўнік указаў, што ўнутры знаходзяцца касметыка, адзенне і харчовыя прадукты.
Падазрэнне ў мытнікаў выклікала адна з упакоўкаў з цукеркамі, якая выглядала нетыпова. Пасля яе ўскрыцця ўнутры знайшлі наяўныя грошы.
Мінская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Грошы канфіскавалі да вынясення судовага рашэння.
На мытні нагадалі, што перасылаць наяўныя грошы ў міжнародных паштовых адпраўленнях забаронена незалежна ад сумы і валюты.