BE RU EN

Украіна «закрывае» неба над Расіяй

  • 4.11.2026, 23:29

У расійскіх аэрапортах у кастрычніку з-за дронаў затрымалі або адмянілі 34 тысячы рэйсаў.

З-за закрыццяў расійскіх аэрапортаў, выкліканых налётамі БПЛА, у кастрычніку было затрымана або адменена амаль 34 тыс. рэйсаў, падлічыла «Авіятаршчына» на падставе даных табло аэрапортаў. Гэта амаль палова (49%) усіх пералётаў, якія ўлічваліся ў падборцы (туды ўключаны звесткі па 50 найбуйнейшых расійскіх і замежных перавозчыках). Затрымалі з 1 па 30 кастрычніка 30,7 тыс. рэйсаў, а адмянілі — яшчэ 3 тыс., вынікае з падлікаў. Выканана без збояў (то бок калі борт вылецеў не пазней чым праз 15 хвілін пасля планаванага часу) 35,5 тыс. пералётаў.

«На сітуацыю паўплывалі шматлікія і працяглыя абмежаванні працы аэрапортаў з-за пагроз бяспекі», — адзначае канал. За кастрычнік тыя ці іншыя абмежаванні ў 49 аэрапортах РФ уводзіліся 495 разоў (+27% да верасня). Іх сукупная працягласць дасягнула 2 092 аэрапорт-гадзін (+16%), паводле даных RunAvia. На чатыры аэрапорты маскоўскага авіявузла прыпала 82 ўвядзенні абмежаванняў (працягласцю 262 гадзіны), што стала рэкордам з пачатку 2025 года. У кастрычніку ўсе маскоўскія аўіягавані працавалі з абмежаваннямі 13 дзён з 31. Усяго ў студзені–жніўні расійскія аэрапорты з-за дронаў зачыняліся 2860 разоў, вынікае з даных Расавіяцыі.

Гэта ў 4,5 раза больш у параўнанні з тым жа перыядам 2025 года, калі план «Кавёр» уводзіўся 643 разы (без уліку абмежаванняў з-за метэаўмоваў), падлічыў Forbes. За восем месяцаў 2025 года на запасныя аэрадромы было перанакіравана 1174 рэйсы, але паказчык за 2026 год Расавіяцыя не публікавала. Па ацэнцы гендырэктара кампаніі RunAvia Андрэя Патракова, колькасць перанакіраваных самалётаў у гэтым годзе магла вырасці прыкладна ў чатыры разы.

У кастрычніку 2026 года расійскія авіякампаніі, якія ўвайшлі ў падборку «Авіятаршчыны», выканалі паводле плана 28,9 тыс. рэйсаў; было затрымана і адменена амаль столькі ж — 25,2 тыс. і 2,5 тыс. адпаведна. У міжнародных перавозчыкаў з 12,6 тыс. пералётаў былі затрыманыя 5,5 тыс., а адменены — 520.

Апошнія навіны