Зяць Трампа раскрыў, якога міру хочуць ЗША паміж Украінай і Расіяй
- 5.11.2026, 8:07
Джарэд Кушнер распавёў пра архітэктуру бяспекі.
Спецпрадстаўнік Трампа Джарэд Кушнер заявіў, што ЗША імкнуцца не толькі да спынення вайны ва Украіне, але і хочуць стварыць архітэктуру бяспекі, каб не адбылося паўторных баявых дзеянняў.
Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Х.
Ён падкрэсліў, што пад кіраўніцтвам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа амерыканскія перамоўшчыкі актыўна працуюць з усімі бакамі, каб знайсці шлях да трывалага міру.
«Наша ўвага скіраваная не толькі на спыненне гэтай жудаснай вайны, але і на стварэнне больш шырокай архітэктуры бяспекі, неабходнай для таго, каб пасля спынення баявых дзеянняў яны ніколі не аднавіліся», — заявіў Кушнер.
Зяць Трампа дадаў, што амерыканскі бок цэніць канструктыўнае ўзаемадзеянне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ягонай каманды, а таксама прыхільнасць украінскага боку да пошуку далейшага шляху да ўрэгулявання.