У Літву з Беларусі везлі 20 тон радыеактыўных чарніц
- 5.11.2026, 10:12
Літоўскія памежнікі не прапусцілі ягады з цэзіем-137.
Праверка на пункце Салечнікі (з беларускага боку Беняконі) паказала, што ў 20 тонах чарніц, якія везлі з Беларусі, зафіксавана перавышэнне радыяцыі, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Паводле ведамства, перавышэнне зафіксавалі, калі фура праязджала праз так званыя «радыяцыйныя вароты». За рулём быў грамадзянін Беларусі.
Памежнікі ўсталявалі, што крыніца выпраменьвання — радыеактыўны цэзій-137.
Грузавік з чарніцамі вярнулі ў Беларусь.
4 лістапада стала вядома, што літоўскія памежнікі разгарнулі на мяжы грузавік, які вёз з Беларусі больш за 7 тон свежых лісічак. Падчас праверкі спрацавала абсталяванне радыяцыйнага кантролю, а дадатковае абследаванне выявіла радыеактыўны цэзій-137.