Пачынаецца маштабная рэканструкцыя пункта пропуску «Каменны Лог»
- 5.11.2026, 10:57
«Мадэрнізацыя» зацягнецца на гады.
Маштабная рэканструкцыя пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы пачнецца 5 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК).
«У перыяд правядзення будаўнічых работ схема руху транспартных сродкаў будзе змяняцца без зніжэння бягучай прапускной здольнасці», — запэўнілі ў ДМК.
Планаваны тэрмін завяршэння мадэрнізацыі — 2029 год.