ЗСУ разбілі расіян пад Арэхавам
- 5.11.2026, 11:42
Бітва за горад скончылася поўнай перамогай Сіл абароны Украіны.
Наступ расійскай арміі на Арэхаў у Запарожскай вобласці, які працягваўся каля трох месяцаў, праваліўся, і цяпер горад зноў знаходзіцца пад поўным кантролем Сіл абароны Украіны.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х паведаміў OSINT-канал AMK Mapping.
Паводле дадзеных AMK Mapping, апошнія прыблізна тры месяцы ў Арэхаве падраздзяленні ЗСУ вялі жорсткія баі з расійскімі акупантамі. Бітва за горад скончылася поўнай перамогай Сіл абароны, і цяпер украінскія байцы зноў поўнасцю яго кантралююць.
AMK Mapping адзначае, што цяпер баявыя дзеянні перамясціліся да Новаданілаўкі. Украінскія байцы спрабуюць выціснуць ворага з паўднёвай часткі гэтага населенага пункта.
Што да Малой Токмачкі, то AMK Mapping сцвярджае, што там «захоўваецца патавая сітуацыя». Паводле дадзеных OSINT-аналітыкаў, Сілы абароны Украіны кантралююць прыблізна палову гэтага населенага пункта.
У зводцы Генштаба ЗСУ паведамляецца, што ўчора, 4 лістапада, расійскія акупанты на Арэхаўскім напрамку не праводзілі актыўных дзеянняў. На суседнім Гуляйпольскім напрамку (гэта таксама Запарожская вобласць — прым. рэд.) вораг дзевяць разоў атакаваў пазіцыі ЗСУ. Украінскія байцы адбілі ўсе атакі.