Важны сігнал
- Канстанцін Сонін
- 5.11.2026, 13:41
Ніякага «левага павароту» не адбылося.
У ўчарашнім паражэнні Рэспубліканскай партыі, рэкордным паводле многіх паказчыкаў за дзесяцігоддзі, няма практычна ніякага прасвету для рэспубліканцаў. На самай справе ёсць:
Рэферэндум у Каліфорніі па пытанні «узяць 5% аднаразовы падатак з мільярдэраў» не праходзіць (галасы пакуль не падлічаныя, але 44% «за» выглядае безнадзейна).
У Паўночнай Караліне, дзе рэспубліканцы цалкам разгромленыя, на рэферэндуме былі ўхвалены: узмацненне патрабаванняў да ID пры галасаванні, канстытуцыйная папраўка, якая абмяжоўвае павышэнне падаткаў на маёмасць, і зніжэнне ліміту (з 7% да 3,5%) на падаходны падатак.
У Вісконсіне на рэферэндуме забаранілі пазітыўную дыскрымінацыю (affirmative action) і абмежавалі магчымасці губернатара па павелічэнні падаткаў.
У Агаё, дзе рэспубліканцы разгромленыя на ўзроўні штата, і ў Невадзе, дзе яны прайгралі ўвогуле ўсе выбары, ўхваленыя канстытуцыйныя папраўкі, якія патрабуюць ID з фотаздымкам пры галасаванні.
Гэта дадаткова пацвярджае маю думку, што асаблівага левага павароту ў выніках галасавання не відаць. Рэспубліканцы пакараныя за палітыку прэзідэнта Трампа, на якую ён не атрымліваў мандату (тарыфы на традыцыйных партнёраў, разборкі з Канадаю, паказальная жорсткасць у антыміграцыйнай палітыцы), парушэнне перадвыбарных абяцанняў (вайна з Іранам, барацьба з інфляцыяй) і бездарна праведзеную перадвыбарную кампанію.
Канстанцін Сонін, «Фэйсбук»