BE RU EN

Беларуска нарадзіла, а потым ёй давялося даказваць мацярынства

  • 5.11.2026, 13:53

Незвычайная гісторыя адбылася ў Гродзенскай вобласці.

У гродзенскім упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) расказалі незвычайную гісторыю: у ўстанову звярнулася жанчына, якой давялося даказваць мацярынства ў адносінах да нованароджанага дзіцяці. Як такая сітуацыя стала магчымай?

Уся справа ў тым, што беларуска нараджала дома, таму даведкі з радзільні ў яе не было. З-за гэтага не выдалі і дакумента, які пацвярджае факт дзяржаўнай рэгістрацыі нараджэння дзіцяці. Жанчыне з немаўлём спатрэбілася прайсці генетычную экспертызу, якая і пацвердзіла сваяцтва.

У ДКСЭ адзначылі, што для такіх выпадкаў генетычная экспертыза — адзіны спосаб усталяваць ісціну. Па заяве грамадзян даследаванне ДНК могуць правесці ананімна.

Апошнія навіны