На МКАД сутыкнуліся адразу тры аўто
- 5.11.2026, 16:21
Відэафакт.
ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў адбылося ўдзень 5 лістапада ў раёне 53-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД, паведамілі ў ДАІ.
Сутыкнуліся Audi, Mercedes і Peugeot. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Вадзіцеля і пасажыра Peugeot даставілі ў бальніцу для абследавання.