Браты Коэны ўз’ядналіся дзеля новага трылера Netflix
- 5.11.2026, 21:17
У аснове сюжэту — гатычны раман Фрэнсіс-Фрэдэрыкі Монтрэзор.
Чатырохразовыя лаўрэаты прэміі «Оскар» браты Коэны рыхтуюцца выпусціць новы фільм. Рэжысёры аб’ядналіся дзеля новага трылера Netflix, піша Collider.
Паводле крыніцы, Ітан і Джоэл Коэны упершыню з 2018 года разам працавалі над сцэнаром будучага фільма.
Стужка пад назвай «Пікавы валет» выйдзе на Netflix. Рэжысёрам стане Джоэл. Пры гэтым сцэнар ён напісаў разам з братам і пісьменніцай Элеанор Каттан.
Новы фільм Коэнаў называюць гатычнай гісторыяй пра здраду і інтрыгі. Дзеянне разгорнецца ў Шатландыі. У аснову сюжэту лягла кніга Фрэнсіс Фрэдэрыкі Монтрэзор The Alien: A Story of Middle Age, апублікаваная на пачатку 1901 года.
Вядомы і акцёрскі склад «Пікавага валета»: у яго ўвайшлі адзін з прэтэндэнтаў на ролю новага Джэймса Бонда — Джош О’Конар, а таксама акцёры Пэці Ферран, Дэміен Льюіс і Лэслі Мэнвіл.
Сусветная прэм’ера «Пікавага валета» ў кіно запланаваная на восень 2027 года, пасля чаго стужка з’явіцца на платформе Netflix.
Нагадаем, што Коэны пачалі супрацоўнічаць у сярэдзіне 1980-х гадоў: іх дэбютам стаў трылер «Проста кроў».
У наступныя дзесяцігоддзі сваякі знялі каля двух дзясяткаў стужак, сярод якіх «Вялікі Лебоўскі», «Фарга», «Старым тут не месца» і іншыя.
Працы рэжысёраў не раз атрымлівалі буйныя ўзнагароды за арыгінальны сцэнар, лепшы фільм і рэжысуру.
Апошні сумесны фільм сваякоў — «Балада Бастэра Скраггса» — выйшаў у 2018 годзе. Пасля гэтага абодва пайшлі ў сольнае плаванне і працавалі над асабістымі праектамі: Джоэл зняў «Трагедыю Макбета», а Ітан — «Хані, не трэба!» і «Хто заўгодна, акрамя цябе».