ЗША пашырылі санкцыі супраць энергетыкі Кубы
- 6.11.2026, 3:59
На востраве працягваецца энергетычны крызіс.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўнёс у санкцыйныя спісы па Кубе двух чалавек і восем арганізацый, звязаных з энергетычным сектарам краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзярждэпа.
Пад абмежаванні трапілі кубінскі бізнесмен Гильермо Фаустино Родригес Лопес-Кальеха і дачка кіраўніка групы кампаній GAESA Анья Родригес Ластрес. Супраць самога кангламерату ЗША ўвялі санкцыі яшчэ ў маі. У Дзярждэпе лічаць, што яго кантралююць кубінскія вайскоўцы.
Акрамя таго, рэстрыкцыі ўведзены адносна кампаній, зарэгістраваных па-за межамі Кубы, якія абслугоўваюць судны, што перавозяць нафтапрадукты для краіны. «Кіруючая эліта Кубы накаплівае энергетычныя і суднаходныя рэсурсы вострава дзеля ўласнага ўзбагачэння, пакідаючы кубінскі народ на волю лёсу … Для падтрымання гэтай сістэмы рэжым абапіраецца на сетку афшорных пасярэднікаў», — адзначана ў прэс-рэлізе амерыканскага Дзярждэпа.
Адносіны Вашынгтона і Гаваны абвастрыліся ў студзені, калі ЗША ўвялі пошліны для краін, што пастаўляюць нафту на Кубу. З-за гэтага на востраве пачаўся энергетычны крызіс. Прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў да змены кіраўніцтва на востраве.