Пасажырка цягніка Калінінград — Масква спрабавала ўвезці ў Беларусь больш за 50 тысяч долараў
- 6.11.2026, 10:00
Замежніца заявіла мытнікам, што пры ёй толькі тры тысячы еўра.
У пункце пропуску «Гудагай» на беларуска-літоўскай мяжы ў славачкі, якая ехала ў Беларусь цягніком Калінінград — Масква, знайшлі больш за 50 тысяч долараў. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Замежніца заявіла мытнікам, што пры ёй толькі тры тысячы еўра. Але падчас агляду высветлілася, што сума ў 17 разоў большая. Валюту розных наміналаў жанчына схавала ў чамадане і кішэнях адзення.
Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 КК (Кантрабанда). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Усе грошы — каля 53 тысяч долараў у эквіваленце — вылучаныя да рашэння суда.