Кастрычнік гэтага года стаў адным з самых цёплых у гісторыі Беларусі
- 6.11.2026, 10:15
Месяц заняў другое месца па цеплыні за пасляваенны перыяд.
Кліматычныя вынікі кастрычніка падвёў Белгідрамет. Паводле ацэнак сіноптыкаў, другі месяц календарыной восені стаў адным з самых цёплых.
Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі ў кастрычніку склала +9,7°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,9°С. Максімальнае значэнне тэмпературы было зафіксавана 8 кастрычніка на станцыі Пінск. Там паветра ўдзень прагрэлася да +24,4°С.
Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Езярышча 16 кастрычніка і склала -2,9°С.
«Кастрычнік быў вельмі цёплым і разам з кастрычнікам 1967 года заняў другое месца за пасляваенны перыяд», — адзначылі ў Белгідрамеце.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 33 мм ападкаў, што склала 61% кліматычнай нормы. Месцамі назіраліся туманы, а на станцыі Гомель 12 кастрычніка была зарэгістраваная навальніца.
Максімальная хуткасць ветру за месяц адзначана на станцыі Навагрудак 9 кастрычніка (19 м/с).