Трамп сустрэўся з прадстаўніком Пуціна і паабяцаў «цудоўнае пагадненне» па Украіне
- 6.11.2026, 10:23
Здзелка нібыта «будзе датычыць усёй Еўропы».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў у чацвер, што правёў закрытую сустрэчу са спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ Кірылам Дзмітрыевым пасля таго, як той прыняў удзел разам з прадстаўнікамі Украіны ў мерапрыемстве ў Белым доме, арганізаваным першай лэдзі Меланіяй Трамп, паведамляе The Moscow Times.
Трамп не стаў раскрываць змест размовы з Дзмітрыевым, аднак адзначыў, што пагадненне аб урэгуляванні ва Украіне можа быць заключана ў найбліжэйшы час.
Выступаючы перад журналістамі ў Белым доме, амерыканскі прэзідэнт сказаў, што ўрэгуляванне блізка і што ў гэты працэс можа быць уцягнутая ўся Еўропа.
«Гэта будзе буйное пагадненне, і яно закране не толькі Украіну... Я б нават сказаў, што яно можа закрануць усю Еўропу. Гэта будзе вялікая, прыгожая здзелка, і ўсе будуць у захапленні», — сказаў Трамп.
Тым часам спецпасланнік і зяць Трампа Джарэд Кушнер сказаў, што прадстаўнікі ЗША на сустрэчы ў Бруселі ў чацвер правялі прадукцыйныя і змястоўныя перамовы з прадстаўнікамі Украіны, НАТА і еўрапейскіх краін.
Амерыканская дэлегацыя выступіць пасярэднікам на трохбаковых перамовах з прадстаўнікамі Расіі і Украіны, якія адбудуцца ў Абу-Дабі 10-11 лістапада.