Сёння ў беларусаў — кароткі працоўны дзень
- 6.11.2026, 11:41
Тым, хто працуе поўны дзень, змену скарачаюць на 1 гадзіну.
У Беларусі 6 лістапада працоўны дзень скарочаны: 7 лістапада ў краіне адзначаюць так званы дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Тым, хто працуе поўны дзень, змену скарачаюць на 1 гадзіну. Для работнікаў з няпоўным графікам час скарачаецца прапарцыйна: пры 6-гадзінным працоўным дні — на 45 хвілін, пры 4-гадзінным — на 30 хвілін.
Калі на прадпрыемстве з бесперапыннай вытворчасцю скаротзіць змену немагчыма, наймальнік абавязаны кампенсаваць перапрацоўку. Для гэтага прадастаўляюць дадатковы адпачынак або даплачваюць паводле правілаў звышурочнай працы. Да такіх арганізацый адносяць металургічныя і хімічныя вытворчасці, сельскую гаспадарку, а таксама тыя, што кругласутачна абслугоўваюць насельніцтва, напрыклад электрастанцыі і хуткую дапамогу.
Работнік, у якога і так скарочаны працоўны час, можа апынуцца сярод тых, хто ў перадсвяточны дзень працуе як звычайна. Але гэта не азначае, што страчаная гадзіна застанецца без кампенсацыі.
Паводле вытворчага календара, у лістападзе ў беларусаў пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 24 працоўныя дні, пры пяцідзённым — 21.