BE RU EN

Расія варварскі атакавала тры вобласці Украіны

  • 6.11.2026, 12:03

Ляцелі сотні беспілотнікаў, ёсць разбурэнні і пацярпелыя.

У ноч на 6 лістапада краіна-агрэсар Расія атакавала Украіну 227 беспілотнікамі. Па стане на 08:00 сіламі супрацьпаветранай абароны збіта/падаўлена 196 варожых БПЛА.

Як паведамілі у Паветраных сілах Узброеных Сіл Украіны, каля 15 ударных беспілотнікаў усё яшчэ знаходзяцца ў паветры, баявыя дзеянні працягваюцца. У той жа час ужо зафіксаваныя траплянні сродкаў паветранага нападу праціўніка ў 14 кропках, а таксама падзенне абломкаў збітых беспілотнікаў у 8 кропках.

Атака на Кіеўскую вобласць

Кіраўнік Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Тымур Ткачэнка паведаміў, што ў выніку начной варожай атакі на Кіеўскую вобласць у Барыспальскім раёне пацярпелі тры чалавекі.

«У прыватным жылым доме і гаспадарчай пабудове ўзнік пажар. Абодва будынкі цалкам знішчаныя. Трое мясцовых жыхароў атрымалі траўмы. Двое з іх перанеслі вострую стрэсавую рэакцыю, яшчэ адзін чалавек — чэрапна-мазгавую траўму і ссадзіны канечнасцяў. Усім аказалі неабходную медыцынскую дапамогу на месцы. Гаспіталізацыя не спатрэбілася», — дадаў ён.

У Белацаркоўскім і Абухаўскім раёнах пашкоджаныя аб'екты энергетычнай інфраструктуры. Таксама ў Абухаўскім раёне выбуховай хваляй пашкоджаныя вокны ў навучальным корпусе і інтэрнаце навучальнай установы.

Атака на Ровенскую вобласць

У выніку ранішняга нападу на Ровенскую вобласць у адной з вёсак Сарненскага раёна загінуў мужчына. Пра гэта паведаміў кіраўнік Ровенскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандр Каваль.

«Акрамя таго, паводле папярэдняй інфармацыі, былі пашкоджаныя дом і грузавік. Прадстаўнікі адпаведных службаў працуюць на месцы здарэння. Мае спачуванні родным загінулага», — адзначыў Каваль.

Атака на Дняпрапятроўскую вобласць

Кіраўнік Дняпрапятроўскай ОВА Аляксандр Ганжа заявіў, што расіяне нанеслі ўдар па горадзе Камянское. Там пашкоджаны спартыўны комплекс, узнік пажар.

«Пацярпела 60-гадовая жанчына. У яе вострая рэакцыя на стрэс», — паведаміў Ганжа.

Апошнія навіны