Галоўны трэнер «Нэшвіла» у захапленні ад гола беларуса Віталя Пінчука
- 6.11.2026, 12:49
Хакеіст закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ.
Галоўны трэнер «Нэшвіла» Эндру Брунэт пракаментаваў гульню Віталя Пінчука, які закінуў шайбу ў вароты «Каларыда» (3:2), што стала для беларуса першай у НХЛ.
— Я памятаю вельмі мала галоў, якія былі настолькі ж прыгожымі. Вельмі рады за Пінчука. Ён выдатны хлопец: шмат працуе, стараецца развіваць сваю гульню тут. З кожнай гульнёй ён, здаецца, адчувае сябе ўсё ўпэўненей, — цытуе Брунэта hockey.by са спасылкай на яго прэс-канферэнцыю.