Украінка Світоліна адмовілася фатаграфавацца з Сабаленкай
- 6.11.2026, 14:46
WTA адмяніла спецыяльны традыцыйны рытуал выніковага турніру.
З 8 па 15 лістапада ў Індыян-Ўэлсе пройдзе выніковы турнір, дзе сярод васьмі тэнісістак, якія паспрачаюцца за тытул, будзе і беларуска Арына Сабаленка.
Для Сабаленкі гэта шостае выступленне ў падобным турніры ў кар’еры і шостае запар. Раней яна двойчы гуляла ў фінале, але абодва разы засталася без трафея. У прыватнасці, у сезоне-2025 яна саступіла ў вырашальным матчы казахстанскай тэнісістцы Алене Рыбакінай.
Рыбакіна, якая некалькі месяцаў таму зрушыла Сабаленку з першага радка сусветнага рэйтынгу, лічыцца галоўнай фаварыткай і цяпер. Арына ж мае статус другой у спісе прэтэндэнтак. На групавым этапе яе суперніцамі стануць Кароліна Мухава, Мірра Андрэева і Эліна Світоліна.
Цікава, што па просьбе ўкраінскай тэнісісткі WTA адмяніла традыцыйны рытуал, паводле якога ўсе восем удзельніц пазуюць для агульнага фота. Світоліна папрасіла пазбегнуць сумесных здымкаў з расіянкай Андрэевай і беларускай Сабаленкай. Пра гэта паведамляе прэс-служба WTA.