BE RU EN

Лідар гурта «Дразды» заклікаў адпусціць беларусаў, якіх асудзілі за лайкі

  • 6.11.2026, 18:15

Людзі сустрэлі яго словы апладысментамі.

Лідар беларускага гурта «Дразды» Віталь Карпанаў заклікаў «адпусціць» беларусаў, якія «не там паставілі лайкі». Відэа з гэтымі словамі музыкант апублікаваў у сваім Instagram.

«Бывае, што па суседстве карова ў буракі ўлезла. І што робіш? Трэба дараваць. У цябе няма іншых суседзяў.

Або на іншым прыкладзе скажу. Была такая мода, цяпер не вельмі, так скажам: не там лайк паставіў. Таксама трэба адпусціць, перавярнуць гэтую старонку. У нас няма іншых беларусаў — якія ёсць, з тымі і жыць, і працаваць. Бо мы, беларусы, адзін аднаму не ворагі!» — заявіў Карпанаў на канцэрце ў Маладзечне.

Гурт «Дразды» з’явіўся ў 2005 годзе па ініцыятыве Віталя Карпанава. Калектыў выконвае песні на беларускай мове, а самым пазнавальным яго хітом стала кампазіцыя «Хата бацькоў».

Апошнія навіны