Ілля Шкурын прадстаўляе «Катавіцы» пад бел-чырвона-белым сцягам
- 6.11.2026, 19:04
Фотафакт.
Беларускі футбаліст Ілля Шкурын цяпер прадстаўляе «Катавіцы» пад бел-чырвона-белым сцягам. Замена ў профілі гульца на афіцыйным сайце клуба стала магчымай дзякуючы звароту беларускага тэлеграм-канала DzikMedia да кіраўніцтва каманды, за якую выступае беларускі нападнік Ілля Шкурын, перадае «Трыбуна».
«Пасля кансультацыі з Іллём сцяг каля ягонага прозвішча быў зменены», — паведаміў польскі клуб.
У 2020 годзе Ілля падтрымаў беларускі народ і адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, пакуль у краіне дзейнічае рэжым Лукашэнкі.
Цяпер насупраць прозвішча беларуса і аднаго з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы можна бачыць нацыянальны сцяг Беларусі.