BE RU EN

Улады Беларусі павялічылі тарыфы на газ

  • 6.11.2026, 20:30

Больш чым у тры разы.

Улады Беларусі істотна павялічылі тарыфы на газ. Пра гэта падрабязней паведамілі ў тэлеграм-канале «Урад Беларусі».

Так, павялічваюцца экспартныя мыты на звадкаваныя вуглевадародныя газы.

У прыватнасці, тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы вырастуць з 17,4 да 61,5 долара за тону. Тарыфы на этан, бутан і ізабутан павышаюцца з 15,6 да 55,3 долара за тону.

Такім чынам, згодна з пастановай Савміна, экспартныя мыты на газ у Беларусі павялічацца больш чым у тры разы. Дакумент уступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, яго дзеянне распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць з 1 лістапада 2026 года.

Апошнія навіны