BE RU EN

У РФ памёр вядомы па ролях Леніна акцёр Каюраў

  • 6.11.2026, 22:29

Ён сыграў «вождзя сусветнага пралетарыяту» ў 16 фільмах.

Памёр народны артыст РСФСР, акцёр тэатра і кіно Юрый Каюраў, які сыграў Уладзіміра Леніна у 16 фільмах. Яму было 99 гадоў, паведамілі ў прэс-службе Малога тэатра.

Пахаванне запланавана на 10 лістапада на Траекураўскіх могілках у Маскве. Там жа ў гэты дзень адбудзецца і цырымонія развітання, паведамляе ТАСС са спасылкай на сям’ю артыста.

Юрый Каюраў нарадзіўся ў 1927 годзе ў Чарапаўцы. Працаваў такаром, пасля чаго служыў на флоце і паралельна наведваў заняткі ў тэатральнай студыі пры Палацы культуры імя Кірава ў Ленінградзе — ёй у той час кіравала Ірына Мейерхольд.

У 1952 годзе Юрый Каюраў скончыў Ленінградскі дзяржаўны тэатральны інстытут імя Астроўскага, тады ж пачаў выступаць у Саратаўскім тэатры драмы. У 1961 годзе дэбютаваў у кіно, сыграўшы Уладзіміра Леніна ў фільме Анатоля Рыбакова «У пачатку стагоддзя». З 1967 года іграў у Малым тэатры.

Апошнія навіны