Ці трэба мыць мяса перад прыгатаваннем?
- 6.11.2026, 22:49
Беларускі ўрач даў адказ.
Гаспадыні прывыклі мыць усе прадукты перад пачаткам прыгатавання. Аднак вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі комплексных праблем гігіены харчовых прадуктаў НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Васіль Цыганкоў адзначыў, што існуе забарона на мыццё сырога мяса.
«Мыццё або апалоскванне сырой птушкі і мяса пад кранам не рэкамендуецца, бо гэта спрыяе распырскванню бактэрый на мыйку, стальніцу і прадукты, што знаходзяцца побач», — падкрэсліў спецыяліст.