BE RU EN

Украінскія «Нептуны» паразілі важнае прадпрыемства расійскага ВПК у Арле

  • 7.11.2026, 12:02

Паспяховы ўдар запаволіў вытворчасць складнікаў для крылатых і балістычных ракет.

У ноч на 7 лістапада ракетныя войскі, задзейнічаўшы берагавыя ракетныя комплексы «Нептун», нанеслі ўдар па прадпрыемстве расійскага ВПК «Протон-Электротекс» у Арле Арлоўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Генеральнага штаба ЗСУ.

У выніку удараў зафіксавана пападанне ў мэту, на тэрыторыі аб’екта ўзнік пажар, чуліся выбухі. Маштабы нанесенай шкоды ўдакладняюцца.

АО «Протон-Электротекс» – вядучы расійскі вытворца аптаэлектроннага абсталявання і прыбораў поўнага вытворчага цыклу. Сярод прадукцыі прадпрыемства – модулі для крылатых авіяцыйных ракет «Ковер» і пераключальнікі-інвертары для балістычных ракет 9М723 АТРК «Іскандэр-М» і г.д.

Пашкоджанне прадпрыемства ўскладняе вытворчасць складнікаў для крылатых і балістычных ракет, якімі армія РФ наносіць удары па ўкраінскіх гарадах.

Апошнія навіны