BE RU EN

Лукашэнка аскандаліўся, як у інтэрв’ю нямецкай газеце Handelsblatt

  • Артэм Сініцын, «Салідарнасць»
  • 7.11.2026, 14:27

7 лістапада дыктатар вымавіў да болю знаёмыя словы.

«Ліміт на рэвалюцыі даўно скончыўся. Я не прыхільнік рэвалюцый і, як гісторык, я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нас», — заявіў 7 лістапада Лукашэнка.

І адразу ж дадаў, што захаваў гэтае свята «хаця б таму, што яшчэ жывыя многія прадстаўнікі старэйшага пакалення, для якіх гэта была і ёсць вельмі значная дата».

І ўсе мы ведаем гэтых прадстаўнікоў. Дакладней — галоўнага з іх, які падыходзіць і паводле ўзросту, і паводле замшэлых поглядаў, родам з савецкага мінулага. Таго, хто дагэтуль «дарыць» беларусам «падарункі» (за іх жа падаткі) у выглядзе новых станцый метро і АЭС да 7 лістапада.

«Але рэвалюцый нам ужо не трэба. Пасля рэвалюцый загінулі мільёны людзей», — адразу ж удакладніў кіраўнік, якога дагэтуль відавочна не адпускаюць успаміны пра народную рэвалюцыю 2020-га.

Але, лічыць «гісторык» Лукашэнка, «не ўсё было дрэнна пасля Кастрычніка»: «Тысячы заводаў пабудавалі. Але былі і дрэнныя старонкі».

Апошняя фраза да болю нагадвае яго скандальнае інтэрв’ю Маркусу Цыннеру з нямецкай газеты Handelsblatt у лістападзе 1995-га. Параўнаем: «Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам».

Артэм Сініцын, «Салідарнасць»

Апошнія навіны