Беларусь не дапусцілі да Чэмпіянату свету па хакеі ў 2027 годзе
- 7.11.2026, 18:22
Такое рашэнне прыняў савет IIHF.
Мужчынскія нацыянальныя зборныя Беларусі не будуць удзельнічаць у юніёрскім і дарослым чэмпіянатах свету па хакеі 2027 года. Савет IIHF прыняў такое рашэнне пасля частковага задавальнення апеляцыі Беларускай асацыяцыі хакея.
Пра гэта паведамляе Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF).
Дысцыплінарны савет IIHF часткова задаволіў апеляцыю Беларускай асацыяцыі хакея на папярэдняе рашэнне Савета ад 27 ліпеня 2026 года.
У той жа час інстанцыя пацвердзіла адсутнасць прававых падстаў для неадкладнай рэінтэграцыі каманд.
Пры прыняцці рашэння Савет IIHF улічыў бягучыя спартыўныя і арганізацыйныя дамоўленасці, структуру спаборніцтваў, расклады, продаж квіткоў і аператыўнае планаванне на сезон 2027 года.