BE RU EN

У цэнтры Кракава адбылася стральба

  • 7.11.2026, 18:38

Ёсць загінулыя і параненыя.

7 лістапада ў цэнтры польскага Кракава адбылася стральба. Паводле апошніх звестак, загінулі 5 чалавек, паведамляе Onet.

Паводле слоў журналістаў, стрэлы прагучалі на Галоўнай Рынкавай плошчы горада.

Прадстаўнік Дзяржаўнай пажарнай службы паведаміў СМІ, што агонь адкрылі з аўтамабіля, які праязджаў міма натоўпу.

Ён таксама пацвердзіў, што ў выніку інцыдэнту ёсць загінулыя і параненыя.

На дадзены момант на Рынкавай плошчы Кракава працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама на месца прызямліўся верталёт санітарнай авіяцыі.

Акрамя таго, у горадзе праводзіцца паліцэйская аперацыя.

«Адразу пасля атрымання інфармацыі пра тое, што на Рынкавай плошчы прагучалі стрэлы, на месца здарэння накіравалі ўсе наяўныя паліцэйскія патрулі», — паведаміў Onet дзяжурны афіцэр паліцыі Кракава.

У Галоўным упраўленні паліцыі Кракава паведамілі пра затрыманне падазраванага ў стральбе. У выніку інцыдэнту атрымалі раненні двое праваахоўнікаў. У той жа час, паводле даных журналістаў, сярод выпадковых мінакоў ёсць 10 пацярпелых.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля заехаў на галоўную плошчу горада і адкрыў агонь. На вітрынах мясцовых крамаў, у прыватнасці, бачны сляды ад куль.

Прадстаўнік Малапольскай дзяржаўнай пажарнай службы Губерт Цеплы у эфіры Polsat News заявіў, што ў выніку стральбы загінулі 5 чалавек.

Апошнія навіны