New Yorker згортвае працу сваёй кампаніі ў Беларусі
- 7.11.2026, 20:27
Крамы аказаліся звязаныя з іншым бізнесам.
Нямецкі брэнд адзення New Yorker, які працуе ў Беларусі з 2018 года, ліквідуе сваю мясцовую кіруючую кампанію. Аднак яго крамамі кіруе іншая фірма, таму, верагодна, брэнд не сыходзіць цалкам з беларускага рынку.
Выданне Plan B. заўважыла, што закрываецца «Нью-Йоркер БЛР». Гэта мясцовая кіруючая кампанія вядомага нямецкага брэнда New Yorker.
Пры гэтым у гандлёвым рэестры, паводле звестак на 7 лістапада, значацца сем крам брэнда. Імі ўсімі валодае кампанія «НьюФэшн». Яна належыць Генадзю Кім-Глозману, вынікае з даных адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і ІП. Гэта буйны бізнесмен, раней вядомы пад прозвішчам Кірэйкоў. Ён таксама валодае «Грынрозніцай», Green, а таксама іншымі актывамі групы кампаній «Рапа».
Адна з крам сеткі мас-маркету адкрылася ў канцы верасня — у ТЦ Avia Mall, які знаходзіцца ў ЖК «Мінск-Свет». Іншыя ж працуюць некалькі гадоў.
Верагодна, кампанія кіруе крамамі сеткі, якія працуюць у Беларусі па франшызе. У такім выпадку можна чакаць, што брэнд не сыдзе з беларускага рынку. Ва ўсякім разе ніякіх афіцыйных заяў нямецкага фэшн-рытэйлера New Yorker пра такія планы не было.