Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра стралка ў цэнтры Кракава
- 7.11.2026, 21:40
У яго бацькі быў дазвол на валоданне зброяй.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы (MSWiA) паведаміла, што той, хто страляў у Кракаве, з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.
Выданне Onet высветліла, што нападнік — Міхал О. з Астроўца-Свентакшыскага. Ён перамяшчаўся на аўтамабілі, зарэгістраваным на яго 52-гадовага бацьку, які меў дазвол на валоданне зброяй. Усяго ў яго ў распараджэнні было 11 адзінак зброі. Ні бацька, ні сын раней не траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў.
Паводле слоў відавочцаў, каля 15:00 па польскім часе аўтамабіль на вялікай хуткасці ўехаў у цэнтр Кракава. Унутры знаходзіўся замаскаваны нападнік, які страляў у людзей з агнястрэльнай зброі. Прахожыя пачалі разбягацца, хавацца ў бліжэйшых кафэ і рэстаранах, а таксама ў пад'ездах.
Падчас затрымання стралок атрымаў агнястрэльнае раненне. Ён знаходзіцца ў бальніцы, яго стан стабільны.