Адкрыў агонь па трамваі: падрабязнасці тэракта ў Кракаве
- 7.11.2026, 22:42
Нападнік страляў па людзях з аўтамабіля.
Стральба на Галоўнай рыначнай плошчы ў Кракаве закранула і пасажыраў грамадскага транспарту. Гарадское транспартнае прадпрыемства MPK паведаміла, што быў абстраляны трамвай лініі № 1. Інцыдэнт адбыўся ў 17:05 паводле мінскага часу на Плошчы Усіх Святых, піша Wirtualna Polska.
Паведамленне паступіла ад ваганавожатага, які кіраваў трамваем. Чалавек, які знаходзіўся ў легкавым аўтамабілі, адкрыў агонь у бок транспартнага сродку. У выніку абстрэлу было разбіта шкло ў кабіне кіроўцы.
«У сувязі з падзеямі, якія сёння разгортваліся на Галоўнай рыначнай плошчы, мы атрымалі інфармацыю ад нашага ваганавожатага пра тое, што ў 17:05 паводле мінскага часу на Плошчы Усіх Святых трамвай лініі № 1 быў абстраляны чалавекам з легкавога аўтамабіля. У выніку разбіта шкло ў кабіне кіроўцы», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства ў Facebook.
Ні ваганавожаты, ні пасажыры не пацярпелі. Нападнік страляў па людзях з аўтамабіля, які рухаўся па вуліцах паблізу Галоўнай рыначнай плошчы.