Піск юродзівага
- Аляксандр Неўзораў
- 8.11.2026, 5:20
Усё пачалося з даносу дробненькага стукача.
Услед за лялькай Барбі ворагам расійскага народа абвешчана піца.
Усё пачалося з даносу дробненькага стукача. Ён прашыпеў пра антыскрэпнасць і неправаслаўнасць «агіднай варожай ляпёшкі».
Ну і запатрабаваў забароны піцы на ўсёй тэрыторыі РФ.
Гэта магло б застацца адзінокім піскам юродзівага, аднак анекдот раздулі да памераў афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі.
Услед за стукачом загаласіла дарадца прэзідэнта РФ таварыш Ямпольская.
Яна «пашырыла і паглыбіла» анафему варожаму прадукту, прапанаваўшы «неадкладна забараніць піцу, прынамсі пакуль у школах».
Піцы не месца ў расійскіх школах, заявіла дарадца прэзідэнта РФ Алена Ямпольская:
«Я думаю, што піца — дакладна не тая ежа, якая павінна прысутнічаць у навучальных установах. Яна не карысная для вучняў.
Разам з тым, калі гаворка ідзе пра дзяржаўныя дзіцячыя сады, пра дзяржаўныя школы, яны, вядома, павінны падзяляць дзяржаўную палітыку ў любой сферы».
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»