BE RU EN

Ілля Шкурын забіў чарговы гол у польскай Экстраклясе

  • 8.11.2026, 20:52

Але быў нюанс.

«Катовіце» саступіў «Ягелоніі» з лікам 0:1 у матчы 14-га тура польскай Экстраклясы, піша Bel.football.

Беларускі форвард Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе гаспадароў і правёў на полі ўсю сустрэчу.

На 54-й хвіліне нападнік мог адзначыцца ў варотах суперніка, аднак з яго ўдарам справіўся галкіпер «Ягелоніі» Славамір Абрамовіч.

Вырашальным стаў эпізод на 69-й хвіліне. Пасля падачы са штрафнога Шкурын няўдала згуляў у сваёй штрафной пляцоўцы і адправіў мяч у ўласныя вароты. Гэты аўтагол аказаўся адзіным у матчы.

Пры гэтым беларус працягвае займаць другое месца ў спісе лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы. У бягучым сезоне Экстраклясы на яго рахунку восем забітых мячоў.

Апошнія навіны