BE RU EN

Украінскія МіГ-29 накрылі бомбамі падземную пазіцыю арміі РФ

  • 8.11.2026, 23:28

Відэа дакладных траплянняў.

Лётчыкі знішчальнікаў МіГ-29 ВПС Узброеных Сіл Украіны нанеслі два авіяўдары па сховішчы расійскіх акупантаў, уладкаваным пад дарогай.

Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», украінская разведка выявіла, што рашысты выкапалі пад дарожным пакрыццём сховішча, у якім спрабавалі схавацца ад удараў украінскіх абаронцаў.

Паводле атрыманых каардынат экіпажы знішчальнікаў МіГ-29 скінулі дзве авіябомбы на варожую пазіцыю. У выніку дакладных траплянняў падземнае сховішча акупантаў было знішчана.

Кадрамі баявых дзеянняў авіяцыі падзяліўся адзін з украінскіх лётчыкаў у сваім Telegram-канале.

Апошнія навіны