Мядзведзеў плавае ў хамскіх адкладах
- Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»
- 9.11.2026, 4:27
Класіку трэба ведаць.
Дзмітрый Мядзведзеў працягвае плаваць у хамскіх прыдонных адкладах, а ТАСС яго цытуе:
«З улікам калапсу энергасістэмы кiеўцы задумаліся пра тое, каб адрадзіць вулічныя сарціры. Няма святла, значыць, хутка выйдзе з ладу каналізацыя. Памятаецца, нехта … нядаўна гнаў «пургу» пра тое, што рускія крадуць унітазы з цудоўных украінскіх кватэр і дамоў. Жыццё зменлівае».
Мядзведзеў, як аўтарытэтна растлумачыў ваш шэф, «пургу нясе» ў Расіі яго прэс-сакратар Пяскоў. Класіку трэба ведаць. Акрамя таго, «вулічныя сарціры», Мядзведзеў, для вялікай Расіі — звычайная з’ява. Вядома, не ў тым свеце, у якім вы жывяце, там гэтага няма.
Нарэшце, вельмі добра, Мядзведзеў, што ў вас ёсць працуючая каналізацыя і, магчыма, залаты ўнітаз. Вы заўсёды можаце пяшчотна абняць гэтага бліскучага сябра пасля чарговага разгрома «Фінляндыі» і выліць у яго плады перамогі.
Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»